Выйшаў 25-ы том часопіса “Acta Albaruthenica”
31 03 2026
Прапануем пазнаёміцца з яго зместам на старонцы https://albaruthenica.uw.edu.pl/archiwum/.
25-ы нумар часопіса “Acta Albaruthenica” прадстаўляе шырокае кола даследаванняў па пытаннях беларускай мовы, культуры, літаратуры і ідэнтычнасці з асаблівым акцэнтам на перспектыву памежжа, а таксама гістарычны і сучасны кантэкст.
Том пачынаецца раздзелам “In Memoriam”, прысвечаным памяці прафесара Мікалая Цімашука, выдатнага даследчыка і выкладчыка, які зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларусістыкі.
Значную частку гэтага нумара складаюць навуковыя артыкулы, прысвечаныя дыялекталогіі, сацыялінгвістыцы, этналінгвістыцы і гісторыі мовы. Аўтары аналізуюць лексіку, звязаную з ежай, гісторыяй назваў дзён тыдня ў беларускай мове, межы беларускіх дыялектаў, функцыянаванне мянушак і праблематыку генерычнага мужчынскага роду. Важнае месца ў томе займаюць артыкулы, прысвечаныя праблеме мовы і ідэнтычнасці, як у гістарычным аспекце, так і ў сучасных працэсах самаідэнтыфікацыі, міграцыі і матывацыі да вывучэння беларускай мовы.
У літаратуразнаўчых даследаваннях праводзіцца аналіз езуіцкай драмы, эмігранцкай прэсы, сучаснай літаратуры і гістарычных наратываў XIX стагоддзя. Завяршаюць нумар агляды новых беларусістычных публікацый і справаздачы з навуковых канферэнцый і палявых даследаванняў.
25-ы том часопіса “Acta Albaruthenica” дэманструе дынаміку і міждысцыплінарны характар сучасных моўна-культурных даследаванняў у галіне беларусістыкі.
Запрашаем дасылаць артыкулы ў наступны нумар (гл. https://albaruthenica.uw.edu.pl/be/%d0%bd%d0%b0%d0%b2%d1%96%d0%bd%d1%8b/) і сачыць за новай інфармацыяй на нашай старонцы ў Facebook: https://www.facebook.com/profile.php?id=100090166947198
