Выйшаў новы дапаможнік па беларускай мове
26 01 2026
Інфармуем, што выйшаў у свет дапаможнік «Беларуская мова. Практыкаванні і тэксты для чытання» аўтарства Вольгі Трацяк (330 старонак). Публікацыя прызначана для вывучэння беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1–B1.
Дапаможнік спалучае практыкаванні з тэкстамі для чытання і накіраваны на паступовае і сістэмнае развіццё моўных кампетэнцый, у тым ліку разумення пісьмовага тэксту, пашырэння лексічнага запасу і ўдасканалення граматычнай правільнасці. Матэрыялы могуць выкарыстоўвацца як у самастойнай працы, так і на занятках з выкладчыкам. Да выдання далучаны ключ з адказамі, які палягчае самакантроль і саманавучанне.
Дапаможнік можа быць выкарыстаны ў акадэмічнай і школьнай дыдактыцы.
Публікацыя атрымала фінансаванне з Фонду дыдактычнай дасканаласці Факультэта
прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.
