Ідзе набор у аспірантуру!

06 05 2024
6 траўня пачынаецца набор у новую аспірантуру!
Кафедра беларусістыкі распачынае новую ўнікальную аспірантуру для выкладчыкаў польскай мовы як замежнай, якая ўлічвае спецыфіку працы з людзьмі, якія ведаюць беларускую, рускую ці ўкраінскую мовы!
Калі вы жадаеце пачаць працаваць выкладчыкам польскай мовы як замежнай, ці ўжо працуеце па прафесіі і жадаеце далей развівацца ў гэтым накірунку – запрашаем да нас на вучобу!
Рэгістрацыя: https://irk.uw.edu.pl/…/PODYPL2024/programme/SP-JPWSCH/