We use cookies on this site to enhance your user experience. Do You agree?

Read more

САЦЫЯЛЬНЫЯ СПРАВЫ

Медыцынская страхоўка

Кожны студэнт павінен мець медыцынскую страхоўку.

Абавязак медыцынскага страхавання студэнтаў:

Да дасягнення студэнцкім узростам 26 гадоў абавязак стаць на медыцынскі страхавы ўлік ляжаць на бацькоў.
У выпадку, калі студэнта не могуць зарэгістраваць бацькі, універсітэт ажыццяўляе рэгістрацыю студэнта па жаданні студэнта.
Універсітэт страхуе студэнта па яго/яе жаданні, калі студэнту споўнілася 26 гадоў і ён не працуе на поўную стаўку або па кантракту па мандату.

Інфармацыя, звязаная з медыцынскім страхаваннем, прадастаўляецца аддзелам па справах студэнтаў.

Да заявы аб страхаванні неабходна прыкласці актуальную даведку, якая пацвярджае статус студэнта, выдадзеную вучэбным падраздзяленнем.

Biuro Spraw Studenckich UW
Pałac Kazimierzowski, II p. pok. nr 31
tel. 55-20-440, 55-20-744

Акадэмічная служба аховы здароўя

З 1 кастрычніка 2011 года «ЦентрМед» аказвае медыцынскія паслугі ў медыцынскіх клініках універсітэта.

Установы CenterMed у Варшаве:

  • вуліца Krakowskie Przedmieście 24/26, (Centrum) тэл.(22) 552-03-65
  • вуліца Waryńskiego 10a (Mokotów), тэл. (22) 825 48 69
  • вуліца Нарбута 85 (Макотаў), тэл. (22) 849-96-18
  • вуліца Mochnackiego 10, (Ochota) тэл. (22) 234-53-37
  • вуліца Żwirki i Wigury, (Охота) тэл. (22) 554-80-40
  • вуліца Świeradowska 43 (Służewiec) – габ. 23 – пад’езд С (Універсітэт Лазарскага) тэл. (22) 543-54-85

Усю інфармацыю аб правілах і ўмовах карыстання бясплатнай дапамогай POZ можна знайсці на сайце https://www.nfz.gov.pl/dla-pacjenta/ubezpieczenia-w-nfz/e-wus/faq/ http://www.centermed.pl/

Інтэрнат

Інтэрнат

07.06.2018 г.

 

Магчымасць падаваць заявы на атрыманне месца ў інтэрнаце на 2018/2019 акадэмічны год.

[pobierz plik]

 

Інфармацыя для кандыдатаў пра працэдуру атрымання месца ў інтэрнаце

Асобы, прынятыя на першы курс І ці ІІ ступені, павінны падаць заяву (разам з камплектам дакументаў) на атрыманне месца ў студэнцкім інтэрнаце на працягу 10 дзён пасля складання дакументаў, неабходных для паступлення.

Заяву трэба  падаць непасрэдна стыпендыяльнай камісіі або скласці ў сакратарыяце.

Заявы на атрыманне месца ў студэнцкім інтэрнаце [спампаваць файл]

Палажэнне рэктара пра інтэрнаты Варшаўскага ўніверсітэта       [спампаваць файл]

Інфармацыя для студэнтаў старэйшых курсаў аб працэдуры атрымання месца ў інтэрнаце.

 

Каб атрымаць месца ў інтэрнаце, студэнты старэйшых курсаў павінны падаць заяву на атрыманне месца ў інтэрнаце праз уласны акаўнт у USOSweb, пазней зацвердзіць, раздрукаваць, падпісаць і разам з камплектам дакументаў скласці непасрэдна ў стыпендыяльнай камісіі.

Крытэрыі атрымання месцаў у інтэрнаце 

 

На атрыманне месца ў студэнцкім інтэрнаце ўплывае матэрыяльная сітуацыя ў сям’і студэнта, адлегласць ад месца пражывання да ўніверсітэта, а таксама дадатковыя акалічнасці, як сіроцтва, няпоўная сям’я або аднаасобнае выхаванне дзіцяці студэнтам.

Для ўстанаўлення цяжкасці матэрыяльнай сітуацыі ўжываюцца крытэрыі, акрэсленыя ў Палажэнні аб устанаўлення памеру, атрымання і выплаты матэрыяльнай дапамогі для студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта, а таксама ў Дадатках № 1 i 2 Палажэння.

Адлегласць разлічваецца на падставе раздрукоўкі з сервісу Google Maps (або падобнага), які падае трасу паміж месцам пражывання і адрасам ul. Krakowskie Przedmieście 26/28, 00-927 Warszawa з улікам рэальных камунікацыйных маршрутаў.

 Студэнты з абмежаванымі магчымасцямі

 

Кожны студэнт можа падаць заяву на атрыманне месца ў інтэрнаце з квоты для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Заявы будзе разглядаць кватэрная камісія  BON, апеляцыі будуць разгледжаныя кіраўніком BON. Рэйтынг асоб, якія атрымалі месца з квоты BON, будзе стварацца па-за Дадаткам № 4 do Палажэння. Рашэнні кватэрнай камісіі BON будуць прымацца індывідуальна з улікам сітуацыі кожнага студэнта.

 

Замежныя студэнты

Замежныя студэнты, якія падалі заяву на месца ў інтэрнаце, вызвалены ад неабходнасці далучэння да заявы дакументаў аб матэрыяльнай сітуацыі. Студэнты першых курсаў складаюць заявы ў папяровай версіі, а студэнты старэйшых курсаў праз акаўнт у USOSweb.

Замежныя студэнты, прынятыя на першы курс як стыпендысты польскага ўраду, стыпендыяты замежных праграм і фондаў, стыпендысты Варшаўскага ўніверсітэта атрымліваюць накіраванні ў інтэрнаты ў Бюро студэнцкіх спраў.

Szczegółowe informacje na temat zakwaterowania w akademikach są dostępne na stronie Biura ds. Pomocy Materialnej.

Стыпендыяльная камісія

На факультэце прыкладной лінгвістыкі дзейнічае стыпендыяльная камісія, якая займаецца сацыяльнымі стыпендыямі, у наступным складзе:

1) з ліку працаўнікоў:
a) mgr Justyna Krupa – старшыня стыпендыяльнай, каардынатар па справах стыпендый,
b) mgr Monika Marcinkowska – каардынатар па справах стыпендый,
c) mgr Aneta Rębała – каардынатар па справах стыпендый;
2) з ліку студэнтаў:
a) Izabella Bednarz,
b) Kamil Janczak,
c) Lidia Jastrzębska,
d) Rafał Jastrzębski,
e) Emil Sawicki,
f) Maria Siemierzewicz – прадстаўнік кафедры беларусістыкі.

Пытанні па працэдуры атрымання сацыяльнай стыпендыі просім кіраваць членам стыпендыяльнай камісіі.

Заявы на сацыяльную стыпендыю (матэрыяльную дапамогу, месцы ў інтэрнатах і г.д.) студэнты КБ складаюць у секцыі кафедры беларусістыкі дэканату, 3 паверх, каб. 433.

Wnioski o stypendia składane są za pośrednictwem USOSweb.
Więcej informacji na temat wsparcia finansowego dla studentów znajduje się na stronach:
Biura ds. Pomocy Materialnej oraz Biura ds. Osób z Niepełnosprawnościami