Пра алімпіяду
Прававой асновай існавання Алімпіяды па беларускай мове і прынцыпаў яе дзейнасці з’яўляецца Загад міністра нацыянальнай адукацыі і спорту ад 29 студзеня 2002 г. па арганізацыі і метадах правядзення конкурсаў, турніраў і алімпіяд (Dz. U. z 2002 r. nr 13 poz. 125 z późn. zm.).
Алімпіяда па беларускай мове для вучняў сярэдніх школ упершыню была арганізавана ў 1994/1995 навучальным годзе (Загад nr 28 міністра нацыянальнай адукацыі ад 14 верасня 1992 г.). Арганізатар Алімпіяды – кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Галоўнай мэтай Алімпіяды па беларускай мове з’яўляецца пашырэнне ведаў пра беларускую літаратуру, мову, культуру, фальклор, гісторыю, а таксама пра польска-беларускія літаратурныя, моўныя і культурныя сувязі. Якасць, а не колькасць удзельнікаў–вырашальны чыннік, які натхняе арганізатараў Алімпіяды. Арганізатары Алімпіяды перакананыя, што ідэя прыхільнасці да беларускай мовы і культуры павінна ісці побач з ідэяй прыхільнасці да польскай дзяржавы, якая з’яўляецца найважнейшай вартасцю для ўсіх яго грамадзян.