Польская мова як замежная ў кантэксце ўсходнеславянскіх моў
Кафедра беларусістыкі адкрывае набор на праграму паслядыпломнай адукацыі для настаўнікаў польскай мовы як замежнай, якія працуюць з беларуска-, руска- ці ўкраінамоўнымі вучнямі.
Мэтай праграмы з’яўляецца перадача слухачам ведаў, уменняў і практычных кампетэнцый, неабходных у працы настаўніка польскай мовы як замежнай. Заняткі вядуць дасведчаныя спецыялісты, якія працуюць са студэнтамі з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін, якія карыстаюцца адной з усходнеславянскіх моў.
Калі хочаш пачаць працаваць настаўнікам польскай мовы як замежнай або ўжо працуеш і хочаш павысіць сваю кваліфікацыю, запрашаем да нас!
Набор у сістэме IRK адкрыты ад 06.05.2024 да 10.07.2024!
Пытанні можна кіраваць на электронны адрас a.siwirska@uw.edu.pl
Адукацыйная праграма
Праграмай прадугледжана 180 гадзін заняткаў, падзеленых на два семестры.
У зімовым семестры (кастрычнік – студзень) слухачы здабываюць веды з галіны кампаратыўнай граматыкі польскай мовы і ўсходнеславянскіх моў, граматыкі, стылістыкі і культуры сучаснай польскай мовы, тэарэтычных асноў навучання польскай мовы як замежнай, а таксама асноў польскай культуры.
У летнім семестры (люты – чэрвень) слухачы вучацца выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы, развіваюць кампетэнцыі, звязаныя з трэставаннем і сертыфікацыяй валодання мовай, а таксама метадаў навучання польскай мове з улікам культурнага кантэксту стацыянарна, анлайн і ў гібрыднай форме.
Большасць заняткаў адбываецца ў форме практычных заняткаў, якія, акрамя тэарэтычнай часткі, вымагаюць актыўнага ўдзелу слухачоў. На канчатковыя адзнакі, акрамя вынікаў экзаменаў і пісьмовых тэстаў, уплываюць таксама актыўнасць на занятках і самастойная праца. Метадычныя заняткі заканчваюцца залікам, які заключаецца ў падрыхтоўцы і самастойныя правядзенні кароткіх заняткаў для іншых слухачоў.
Слухач атрымлівае пасведчанне аб атрыманні паслядыпломнай адукацыі пасля здачы залікаў і экзаменаў, прадбачаных праграмай.
Пералік заняткаў:
Hp. | Назва заняткаў | Форма | Колькасць тэарэтычных гадзін | Колькасць практычных гадзін | Балы ECTS |
1. | Gramatyka konfrontatywna języka polskiego i języków wschodniosłowiańskich | konwersatorium | 30 | 10 | |
2. | Kultura i stylistyka języka polskiego | wykład | 12 | 4 | |
3. | Kultura i stylistyka języka polskiego | ćwiczenia | 30 | 10 | |
4. | Nauczanie języka polskiego osób posługujących się językami wschodniosłowiańskimi | konwersatorium | 30 | 10 | |
5. | Testowanie i certyfikacja znajomości języka polskiego jako obcego | konwersatorium | 14 | 4 | |
6. | Technologie informacyjne w nauczaniu języka polskiego jako obcego | konwersatorium | 8 | 3 | |
7. | Kontekst kulturowy w nauczaniu języka polskiego jako obcego | wykład | 8 | 3 | |
8. | Metody nauczania języka polskiego jako obcego | konwersatorium | 20 | 7 | |
9. | Sytuacja języka polskiego w regionie | wykład | 8 | 3 | |
10. | Wiedza o kulturze Polski | konwersatorium | 20 | 6 |
Выкладчыкі
Кола выкладчыкаў складаецца з працаўнікоў кафедры беларусістыкі, якія маюць багаты досвед працы з навучаннем польскай, беларускай і рускай мовам. Усе выкладчыкі з’яўляюцца актыўнымі дыдактычнымі і навукова-дыдактычнымі супрацоўнікамі Варшаўскага ўніверсітэта, добра ведаюць рэгіён Усходняй Еўропы і спецыфіку працы настаўніка полькай мовы як замежнай. У акадэмічным годзе 2023/24 заняткі праводзяць: prof. UW dr hab. Radosław Kaleta, dr Katarzyna Drozd-Urbańska, dr Anna Berenika Siwirska i dr Volha Tratsiak.
Графік з’ездаў
30 з’ездаў па суботах (9:00 – 18:00) ад кастрычніка 2023 г. да чэрвеня 2024 г. (два-тры з’езды ў месяц).
Усе заняткі адбываюцца стацыянарна па суботах у новым будынку факультэта прыкладной лінгвістыкі на вул. Добрай, 55 у Варшаве.
Залікі
Праграмай прадугледжаны 2 пісьмовыя экзамены, 1 вусны экзамен і 7 залікаў на адзнаку, скіраваныя на праверку дасягнутых адукацыйных эфектаў. Абавязковай умовай атрымання балаў ECTS з’яўляецца ўдзел у прынамсі 80% заняткаў і здача ўсіх прац на працягу семестра.