II Агульнаадукацыйны ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы святкуе свой 75 юбілей!
![](https://kb.uw.edu.pl/wp-content/uploads/sites/218/2024/10/unnamed-4-scaled.jpg)
03 10 2024
28 верасня 2024 года ў II Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы адзначаўся юбілей 75-годдзя. Кафедру беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта рэпрэзентавала спадарыня Вольга Трацяк, яна ж старшыня галоўнага камітэта Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы. Прадстаўніца кафедры выступіла з віншавальнымі адрасамі ад імя кіраўніка нашай навучальнай установы Андрэя Москвіна і перадала пажаданні доўгіх і плённых гадоў існавання ліцея ад усіх нашых студэнтаў і выкладчыкаў.