Ta strona wykorzystuje ciasteczka ("cookies") w celu zapewnienia maksymalnej wygody w korzystaniu z naszego serwisu. Czy wyrażasz na to zgodę?

Czytaj więcej

Адукацыйна-кансультацыйная прэзентацыя «Універсітэты ў павеце»

25-26 лютага 2025 г. кафедра беларусістыкі дзельнічала ў 21-й Адукацыйна-кансультацыйнай прэзентацыі «Універсітэты ў павеце» ў Бельску Падляшскім і Гайнаўцы (Падляскае ваяводства). К.ф.н. Вольга Траццяк і студэнты першага і другога курсаў бакалаўрыяту Алекс Зыскоўскі і Барталамей Голда прадстаўлялі не толькі сваю навуковую адзінку, але і ўвесь факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Стэнд нашага факультэта выклікаў цікавасць сярод вучняў і настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама гарадскіх уладаў Бельскага і Гайнаўскага паветаў. 26 лютага ў Гайнаўцы стэнд кафедры беларусістыкі быў адзначаны статуэткай і дыпломам Гайнаўскага райаддзела за найбольш цікавую прапанову на 21-й Адукацыйна-кансультацыйнай прэзентацыі «Універсітэты ў павеце».